Зімовы Львоў. Частка 1.

Jan 10, 2015 17:50

Я не буду пісаць падрабязнай справаздачы пра паездку, лепш пакажу. Пакуль што я планую зрабіць два агульныя пасты з фоткамі і пост пра львоўскую ежу - куды ж без яе :) Але калі вам будзе цікава, як лепш дабрацца да Львова, як знайсці жытло, што колькі каштуе і г.д., пішыце ў каментах, і я потым накідаю асобны пост-інструкцыю.

Гэта ўжо другі наш візіт у Львоў, і галоўнае, што я хачу сказаць, вось што: там цудоўна! Там так здорава, што нас ужо агортвае апатыя праз немагчымасць паехаць туды зноў у бліжэйшы час.

Гэтым разам - праз зіму, мароз, месцамі нават хваробы і вапшчэ - мы шпацыравалі толькі па самусенькім цэнтры. Таму і фоткі адпаведныя.

1. Гэта, зноў жа, наш від з вакна. Мы знялі кватэру ў самым сэрцы Львова: перад вамі праспект Свабоды, налева па ім - плошча Міцкевіча, направа - Оперны тэатр :) Трамвай заязджае на вул. Дарашэнка.



2. Вуліца Братів Рогатинців каля плошчы Рынак, скрыжаванне з... Ой, бачыце біндэраўскае палотнішча? )) Трэба бегчы!



3. Вось і думай, з чым скрыжаванне :)



4. Файны аўтамабільчык на маленькай плошчы Коліївщини. Здаецца, з яго прадаюць каву. А можа, і не.



5. Адтуль жа від на вул. Староєврейську.



6. Двор.



7. На Катэдральнай плошчы.



8. Плошча Рынак. На святы яна вяртае сваю старажытную функцыю. Гандлёвыя шэрагі, від  ззаду. У гэтых доміках прадаецца ежа, напоі, сувеніры, разнастайны хэндмэйд і г.д.



9. Фотаатракцыён :) Звярніце ўвагу на велапаркоўку. Іх даволі многа ў цэнтры Львова. А за нецэнтр не скажу.



10. Бачыце натоўп злева? Гэта чарга ў "Крыіўку"! :)



11. Завулачак. А ў цемры стаяць хто б вы думалі? Ну яўна ж фошызды! Падпільноўваюць маскалёў.



12. Рознакаляровыя дамы на Рынку сталі брэндам Львова.



13. Дзецям весела.



14. Бок ратушы. На гэтым здымку адразу бачна, якое было надвор'е. Гэта 2 студзеня. Слота. А ў Новы год мароз быў.



15. На плошчы Рынак ззаду ратушы усталяваны каток, якім радасна карыстаюцца госці горада.



16. Іра на фоне вышыванак. Адну, дарэчы, чыста сімвалічненькую, і дадому прывезла.



17.  Вул. Вірменська. Экскурсія.



18. Зімовы дзень кароткі, а па ўкраінскім часе і яшчэ карацейшы. Пасля чацвёртай ужо цёмна. Застаецца толькі заваліцца ў які-небудзь добры паб і... :) Пра гэта іншым разам.

вандроўкі, фота

Previous post Next post
Up