І будзе новы год

Dec 31, 2014 18:34

Што сказаць пра год, які мінае? Вынікі падводзіць не хачу, ды і часу шкада. Гэты год быў не тое што кепскім - ён быў цяжкім. І страшным. Усё перамянілася, увесь свет перакуліўся. Але я не хачу, каб усё вярнулася на кругі свая - я хачу, каб усё заняло новыя, нармальныя кругі. Я веру, што ўсё ідзе да лепшага. Я веру, што ў нашых братоў украінцаў усё атрымаецца, і спадзяюся, што нешта атрымаецца і ў нас. Нешта лепшае. Стары год быў пастаянна нейкім неадназначным - хай жа ў новым будзе больш вызначанасці. Хай у ім будзе больш справядлівасці. Хай ахвяры старога года не будуць марнымі! І хай іх будзе як мага менш у годзе новым...
Я вельмі не люблю 2014 год і рада, што ён скончыўся. Не думаю, што 2015 будзе лепшым - хоць бы горшым не быў. Але мы дамо рады. Бо мы будзем трошкі лепшымі, трошкі мудрэйшымі. А значыць, мацнейшымі.
Міру, ладу і любові нам усім.
Хай усё будзе добра.
З надыходзячым Новым годам!

новы год, пераможам, прыдумай сабе свой свет, любоў

Previous post Next post
Up