Сала ў шакаладзе.

Oct 13, 2014 19:16


Дарагія фрэнды-ўкраінцы.
Хачу перад вамі пахваліцца.
Вось у вас у краіне такая цяжкая сітуацыя, усё пакуль даволі кепска, грыўня ўпала, ледзь выжываеце, напэўна...
Затое ў нас усё добра, усё стабільна.
Сёння я пайшла ў краму за свежым салам. Крама, між іншым, як бы "фірмовая" ад мясцовага вялікага калгаса. Быў там роўна адзін від сала, звычайны, як заўжды. Ну, што рабіць, свякроў прасіла, трэба купляць.
І я купіла вось ГЭТА.


Як вы думаеце, колькі гэтая "радасць" каштуе за кілаграм?
Паспрабуйце здагадацца. Зусім капейкі, усяго толькі...

90 ГРЫВЕНЬ!!!!!!!!111 Дзевяноста!!!!! на нашы - 75000. У фірмовай краме калгаса!!!!!

Вось так добра мы жывём.

піздзец, рб, Украіна

Previous post Next post
Up