Працяг гісторыі з суседскімі выбітымі шыбамі.

Jul 13, 2014 21:15

Я пісала, што ў суседзяў зверху ўчора падчас урагану вынесла шыбы ветрам. Яны з такім добрым грукатам упалі нам пад вокны. Пасля гэтага яшчэ іншы сусед прыходзіў з абсурднымі прэтэнзіямі.
Сёння працяг.
Вось паўгадзіны таму сядзім у пакоі, чуем - за вокнамі дзіцячыя галасы і смех. А потым звон шкла. Алесь глядзіць - кажа, пад вакном сабраліся малыя дзеўкі-хлопцы, 11 чалавек (!), і б'юць шкло ў гэтых упалых вокнах. (Ну, яно і так пабітае, само сабой, а яны яго яшчэ на дробныя аскепкі калашмацяць). Думаю, трэба з імі нешта зрабіць. Кажу Алесю: "Ты як учора высунься з фоцікам, сфатаграфуй іх".
Падыходжу да вакна, падымаю маскітную сетку. Гляджу. Яны заўважаюць, пачынаюць апасліва глядзець на мяне. Тут Алесь высоўваецца з фоцікам на іх. Яны яшчэ 2 секунды думаюць, а потым пачынаюцца крыкі: "Фатаграфіруют! Дебілы, снімают! Бяжым!". І таааак матанулі ў розныя бакі! Праз 5 секунд ужо нікога не было бачна. Больш не вярталіся :) І нават казаць нічога не давялося. Лол.

А вось вам маленькае відэа :)

image Click to view

Рагачоў, смешнае

Previous post Next post
Up