Новыя старыя прапагандысцкія метадычкі

May 26, 2014 23:51

Шчоўкала тэлек, трапіла на СТВ, дзе была праграма з Рэн-тв. Затрымалася, бо зразумела, што праграма пра Парашэнку. Відэашэраг - як ён выступае ў ВР і г.д. Дыктар (не даслоўна): ...занимал разные государственные посты, был, мол, и там, и сям (называюць пасады). но вот только за время его присутствия в политике в его подведомственных сферах - ни в ( Read more... )

піздзец, рб, Украіна, рашка

Leave a comment

znikla May 28 2014, 12:51:34 UTC
Ой, нешта я вас прыняла была за чалавека не з Беларусі, даруйце, не паспела яшчэ запомніць :) Таму і тлумачыла так пра БТ.
Наконт прэзіка - не ведаю я, які з яго гісторык, сумняваюся, што добры. Але што гісторыю і перадумовы ВВ2 ён мусіць ведаць - гэта праўда.
Цяпер бачна, што ён не дурны і разумее пагрозу, таму і спявае так добра на два бакі. Быў бы дурнейшы - проста падтрымаў бы Пуціна, як і павінен бы зрабіць у адпаведнасці з нашым становішчам залежнасці ад Рашкі. Але ён гэтага не зрабіў, дзякуй богу. Ну, дакладней, падчас візіту ў Рашку ён нешта там сказаў, што трэба было, але тут увесь час кажа зусім іншае. І гэта вельмі радуе. Якой бы сволаччу ні быў ён, але тут робіць правільна. Першы раз я з ім у нечым згодная.
Дарэчы, вельмі цікавыя словы ад яго прагучалі на ўчорашнім аграрным разносе:
«Неужели воевать, как в Украине, лучше, чем жить спокойно? Неужели вы этого не понимаете? - сказал Александр Лукашенко. - Они же сейчас там развернут это все, и эта же зараза полезет к нам. Если вы этого не знаете, так я это знаю».

Але ўжо бачна, што поспеху ва Украіне не будзе. Рашка прасрала ўсе палімеры.

Reply

gidasp May 28 2014, 13:34:21 UTC
Спадзяюся, што Вы маеце рацыю (накшталт палімераў).

Вынікі пакуль што я б не падводзіў..
Дарэчы, Крым яшчэ пад акупацыяй - нават калі ў Данбасе аблом.

Але ў тым сэнсе што ўсё атрымоўваецца не так, як крэмлядзі планавалі - згодзен, палімеры прасралі.

Reply

znikla May 28 2014, 13:50:43 UTC
Ну вось я апошняе і мела на ўвазе.

А так, вядома, не час пакуль для высноваў. Але ёсць усе падставы для аптымізму :) Ну і Парашэнка рашуча збіраецца неяк адбіваць Крым. Гэта, канечне, не значыць, што ён гэта зробіць і тым больш што зробіць хутка, але ўжо можна абгрунтавана спадзявацца.

Reply

gidasp May 28 2014, 13:58:14 UTC
"Рашуча" - гэта праз суд??

Нават не смешна.

Reply

znikla May 28 2014, 14:15:33 UTC
"Рашуча збіраецца", а не "рашуча адбіваць" )

Не ведаю, паглядзім. Чаму і не праз суд? А што, новую вайну пачынаць?

Reply

gidasp May 28 2014, 14:32:14 UTC
Колькі тэрыторый звярнулі эўрапейскія краіны праз суд ад Гітлера? Увогуле, гэткіх прэцэндэнтаў ня ведаю.

Reply

znikla May 28 2014, 15:47:24 UTC
Ну, часы цяпер іншыя ўсё ж.

Reply

gidasp May 29 2014, 06:22:39 UTC
Апасьля Першай сусьветнай вайны большасьць людзей лічыла гэтак сама, як вы.

Часы зьмяняюцца. Сутнасьць палітыкаў, нажаль, не.

Аніякі суд не дапаможа. Ёсьць такая краіна -Турэцкая Рэспубліка Паўночны Кіпр. Гэта частка Кіпра, якую Турэччына вельмі падобным шляхам "аджала" ад легітымнай кіпрская дзяржавы. 40 гадоў таму. І жыхары Паўночнага Кіпру, і сама Турэччына маюць шмат праблем з гэтай нагоды. Амаль усі краіны сьвету лічаць Кіпр адзінай дзяржавай, незалежнай поўнач прызнае толькі Турэччына. Нават супраць іх нейкія санкцыі існуюць. Дарэчы, гэта адна з найбольш важкіх перашкодаў на шляху турэцкай інтэграцыі у Эўразьвяз.

Але...

Па сваёй волі, нажаль, Расея Крым не саступіць. Гэта мэдіцынскі факт.

Reply

znikla May 29 2014, 13:52:39 UTC
Вы кажаце цалкам слушныя рэчы. Але давайце будзем спадзявацца, што ўсё ж гэта праблема вырашыцца без вялікай крыві.

Reply

gidasp May 29 2014, 14:04:23 UTC
Надзея памірае апошняй)

Reply


Leave a comment

Up