Еўрабачанне. Вынікі

May 11, 2014 02:09

Віншую Аўстрыю!
Я задаволеная пераможцам :) Ну, амаль. Галоўным чынам мне падабаецца тое, што ў Рашкі будзе - ужо можна назіраць у эфіры РТР - атамны, неверагоднага маштабу батхёрт :) А так - песня насамрэч добрая, правакацыя вельмі якасная, прычым у яе аснове ляжыць добрая, важная ідэя. І Еўропа паказала, па-першае, сваё пачуццё гумару, па-другое, талерантнасць. Гэта здорава.

"Calm after the storm" ад The Common Linnets з Нідэрландаў стала маёй новай любімай песняй. Я яе ўжо вывучыла амаль :) Не чакала, што яны будуць аж так высока, на другім месцы, таму асабліва рада за іх.
Усім відэа цудоўнай песні:

image Click to view



Конкурс сёлета быў класны: моцны, разнастайны, яркі, энергічны. Я атрымала велізарнае задавальненне! Штогод бы так :)
Юрый Вашчук - малайчына. Пасярэдзіне фінальнай табліцы - вельмі добры вынік. Песня не пераможная, але добрая. Напэўна, гэта другі раз, калі за Беларусь зусім не сорамна (першы быў Калдун).

Дарэчы, рада, што памылілася з Польшчай, і гэтая сэксісцкая песня была далёка не ў дзясятцы.

Украіна - віншую з добрым шостым месцам! Песня класная, спявачка класная, нумар класны :) Даруйце, што атрымалі ад нас толькі 8 балаў. Хаця мы-та ад вас атрымалі ўвогуле 6 :) І заслужана, бо конкурс песні ўсё ж, а вось у нас людзі па традыцыі галаснулі за Рашку, на жаль.
Сімвалічна атрымалася: Украіна і Расія ў фінальнай табліцы стаяць побач, 6 і 7 месца, але Украіна ўсё ж вышэй :)

Такім чынам, гэта быў выдатны вечар суботы! :)

А што вы думаеце з нагоды?

еўрабачанне

Previous post Next post
Up