Вільня...

Jan 18, 2013 01:29

Чароўная Вільня :) Горад маёй мары. Шкада яго..здаецца, у нас за помнікамі архітэктуры усё ж такі ў нас лепей сочаць, як бы я раней не злавалася на нашую мясцовую ўладу. Люстраныя бізнэс-цэнтры побач са старэнькімі царквамі, дзе нават крыж ужо пакасіўся... Шкада.
І вось зноўку - канцэрт Крамбамбулі ў Вільні. Ехаць ці не? А калі ехаць, то з кім... Усі ўжо неяк пасталелі, зляноцелі, маюць тысячу адмазак, а жыццё так і ідзе далей.
І нават я ўжо ня ведаю, ехаць ці не?
Раней усё было неяк прасьцей =))
Previous post Next post
Up