музычны супадзень

Apr 24, 2018 14:10

каторы дзень ужо паўтараю "аўтатрэнінг", фразачку, якую хочацца перакласьці, напрыклад на кітайскую і час ад часу практыкавацца ў каліграфіі, выпісваючы гэтыя гіерогліфы: "ёсьць, што губляць", ці "маю, што губляць"
а тут сёньня, калі глядзеў відэа ў допісе Горкага лука "Голос Родины", пачуў словы "Мені є що втрачати, є кого любити"
пагугліў, гэта зь песьні "Тік - Люби ти Україну"
спампаваў гэны іхні альбом, а там ё яшчэ прышпільная песьня: "Тиха"
яна нагадала мне старую, зь дзяцінства вядомую: "палец в жолтеньком колечке"
і ўспомніў, што хацеў нарэшце сабраць тыя песьні (пераклады з расейскай на эспэранта), што найбольш падабаліся:
"Valso en ritmo de pluvo", "Primavera tango", "Mia amatin'", "Tre bone, ke ni ĉiuj nun kunvenis en arbar'"
дзіўна, але словы апошняй неяк не магу знайсьці

я, супадзень, музыка

Previous post Next post
Up