Карусь Каганец "
Бывалы Юр у Менску" (1902 г.)
- Трэк... мг... трэк... трэба пайсці за імі паглядзець, што такое трэк, бо хоч не мала свету з'ездзіў, а трэка не бачыў.
[...]
- [...] А дзе ж той трэк? Нешта я ніяк не цямлю, што гэта трэк.
- А вось гэта кругловіна.
- Так вось што трэк!.. Гэта ж тут на ласіпедах ганяюцца адзін за другім. А гэна пасярэдзіне што?
- Гэта?.. ай, та я і забыўся. Сапраўды, чакай!.. Здаецца, тры... гу... на. Ага, трыгуна - тутака пузатыя паны засядаюць і глядзяць, як падхорцістыя панічы кругом лятаюць, каторы каторага абгоніць.
- Цяпер я цямлю. А, бач, што гэта, чы гэта яны нарокам так у кучу ссыпаліся?
- Да дзе ў ліха нарокам... Адзін як скінуўся, так другі, разагнаўшыся, не можа здзержаці і валіцца на яго, а на таго трэці, і так усе.
- Калі так, то, пэўна, ім не да смеху, але здалёку гледзячы, так дужа ўцешна. Быў я ў цырку, так і там хораша скачуць, то ўсе на адзін лад, а тутака: той выпучыцца, той скуліцца, той набок перакрывіцца, той носам, той патыліцай, а ўсе рукамі і нагамі махаюць, быццам што злавіці хочуць. О! так аднача ім добра падаставалася... Бачыш, як крыўляюцца? Адзін так сам і не ўстане... Вось так забава!