Цитата #422088Жена зовёт ребёнка "ползователь", т.к. ходить он ещё не умеет.
назірая за дзіцёнкам у пэўныя моманты, наглядна разумееш этымалёгію словаў "усердно" і "сасердаточенно" •
наш кіндэр у годзік умее дастаць батарэйкі з адной цацкі і ўставіць (ну палярнасьць яшчэ не ўгадвае) у другую,
умее татавым пальцам разблакіраваць андроідны тэлефон;
любіць дастаць пыласмок і вазіць яго па ўсёй кватэры;
аналягічна дастае венік-савок і "падмятае" падлогу;
бярэ швабру і "мые" ўсё, да чаго дастане: падлогу, ложак, тумбачку;
адзін раз знайшоў ў спальні ужываны памерс (памяняць памянялі, а выкінуць забылі), сам узяў яго і аднёс у кухню, выкінуў у сьметніцу;
і на фота шэдэўр вынаходлівасьці: малы ня можа залезьці на гэты ложак, таму ён выдвігае шуфлядку, і па ёй ускарасківаецца наверх, каб дабрацца да найлепшай цацкі - кампуцкер!