да чыво дайшоў прагрэс

Jun 14, 2012 15:26

нядаўна калупаліся ў мэню цілівізіра (пфіліпс нейкі), і знайшлі там каманду: "update software" • зрабілі, як там напісана (схадзіць у інэт, спампаваць новы драйвер, запісаць на флэшку, уставіць, перазагрузіць з націснутымі правым верхнім і левым ніжнім вугламі 42-цалявага экрана, жартую) - і оппа! цілівізар стаў паказваць хвільмы ня толькі памерам 1.4ГБ, але нават 2.1ГБ, чыво раней ён сабе не дазваляў • але нажаль гэтага мала - ён дагэтуль ня ўмее граць гук з кіноў у фармаце матроська (mkv) - карцінку дае, але маўчыць •

а на працоўным кампе правяраў і ўпэўніўся, што webGL у мяне не працуе, ані ў ФФ, ані ў Хроме • нядаўна корпаўся ў мэню ФФ, знайшоў траблшуцінх інфармэйшн, і там было пра графіку:
Adapter Description: Intel(R) Q35 Express Chipset Family
Driver Version: 6.14.10.4299
і прыпіска, што гэта не сама апошні драйвер, ціпа апгрэйдні яго да 6.14.10.5218, каб было ЎэбГЛо •
пагугліў, знайшоў, спампаваў, заінсталіў - оппа! ЎэбГля працуе (ня поўнасьцю, ня ўсё, не заўжды хутка, але так)

цікава, як яны нумяруюць версіі свайго драйвера: зьмена ў чацьвёртым індэксе (6.14.10.4299 -> 6.14.10.5218) дае такую розьніцу ў якасьці •

пры тым, што браўзеры займелі дурацкую ідэю нумераваць свае версіі - адразу ж мяняць першы індэкс •
Iron v 19.0.1100.0 - webGL не працуе,
а ў Хроме ўжо 20.0.1132.27 - працуе

ўэб

Previous post Next post
Up