не (да канца) праглядзеў прэзэнтацыю
Clojure: Towards The Essence Of Programming але прачытаў адну з
рэакцыяў на яе з боку Скалы •
згодны з аўтарам: скала амаль таксама як і клажура дазваляе пісаць больш сэнса, і меней займацца цэрэмоніямі - у параўнаньні з жавай •
былі некалькі думкаў пра дастаткі і недастоінствы абедзьвюх моваў - але толькі занатую прыгожую параўнаньню: скала гэта меч, універсальная зброя, ею можна і калоць і рубіць і рэзаць; клажура жэ - гэта як шпага, карыстальнік вымушанны быць больш вопытным і вытанчаным •
ну і скальная магчымасьць ужываць і мутабельныя і немутабельныя тыпы - гэта як закон аб дзьвюхмоўі ў РБ - калі можна і тое і гэтае, тады маем тое што маем ...
але
вось зараз зноў мяне пераймае жаваўская немагчымасьць лёгка перерабіць функцыю (нават ланцуг функцый: ui - bean - dao), якая чытае з БД нейкі параметр у функцыю, якая вяртае два параметры •
даводзіцца або вяртаць масіў (і гудбай статычная праверка тыпаў) або ствараць новы клас - dto •