каму што

Dec 07, 2010 17:20

вунь metaclass-у дотнэтаўскі дэсктопны грыд, а мне нядаўна былы калега (зь якім мы наваялі мега EditGrid) даў спасылку на канкурэнта-аналяга: zk spreadsheet (live demo) •
чэсна прызнаюся: выглядае і паводзіць вельмі і вельмі файна • драг-н-дропавая зьмена шырыні-вышыні слупкоў-радкоў, лянівая падгрузка падчас скролінга, рэдагаваньне на месцы, фіксаваньне некалькіх радкоў-слупкоў,  ёсьць пэўныя магчымасьці фарматаваньня, сябруе з кліпбордам •

працуе і ў іе і ў фф •

але ж усё такі па хуткасьці з нашым не параўнаць •

а потым адкрыў я фаербаг і паглядзеў на трафік • акаказваецца, яны ўсю апрацоўку робяць на сэрверы! то бок на кожны клік або клавішу ідзе аякс запыт, а сервак выдае назад адказ • па-першае, сервак трымае ў памяці браўзэрную мадэль грыда (у дадатак да бізнэсовай) • па-другое, адказ ад сервара - хмљ
з нейкімі камандамі:

setAttr
z_5q_u7
style
height:3px;background-color:black;

setAttr
z_5q_t7
style
height:3px;background-color:white;

або з кавалкамі гтмла або з кавалкамі джэйсана •
то бок на кліенце ўсё роўна ёсьць нейкі маленечкі рухавічок, які транслюе гэтыя каманды ў жаваскрыпт, гтмл ці цсс •

на старонцы "параўнаньне нашага мега-супер і `звычайнага` на гвт" некалькі прыкладаў: вось задача, каб на гвт яе зрабіць, трэба напісаць 5 файлаў, агулам 200 радкоў кода, а ў нас - адзін файл, 5 радкоў • ну так, узялі сваю кампаненту і проста яе ўставілі •

не ўяўляю я, як можна ў прадакшн пушчаць такі грыд, дзе юзэр націсьне Ф2, пачне тайпаць, а на кожную клавішу - 100-500 байт ляціць на сэрвер, а потым назад •
не, яны яшчэ не гвт-кілеры • зроблена прыгожа, але працуе маруднавата •

ўэб, gwt

Previous post Next post
Up