што такое
тлусты кліент - панятна і знаёма, а вось учора я пазнаёміўся, што такое тлусты сэрвер - гэта нокія •
заходзіў на пару старонак з сайта нокія - амаль кожная па 500-600кб! гэта іхнія ўэб-дзігінеры або ніколі не спрабавалі зайсьці на свой сайт праз свой жа тэлефон, або ў іх не хапае мозгаў што трэба зрабіць аптымізацыю або ўменьня як зрабіць • я з працоўнага кампутара з хуткім інтэрнэтам вельмі неахвотна наведваю такія вялікія старонкі, а тут з мабільнага - нунах • няўжо яны не змаглі разабрацца, які ў мяне user-agent?!
а тут захацеў трохі папраграмаваць на іх сымбіяне, пашарыўся па сайту, форумах, знайшоў (цяжкавата, ня зь першага разу) дзе і што спампаваць - усё-ў-адным S60_5th_Edition_SDK_v1_0_en.zip, дык гэта дура важыць 622МБ! і яны выкладваюць яе адным такім вялікім архівам, і ўключаюць сапраўды ўсё і Ц++ і жаву, але не дадаюць інсталяшку Перла! то бок я пампую непатрэбныя мне 300МБ, а потым яшчэ патрэбна лезьці за перлам, бо ўсунуць 5мб для іх было залішне складана •
да таго ж, карыстаюцца глючным installshit-ам, які пры выбары куды інсталяваць пастаянна губляе фокус •
пры інсталяцыі пытаюцца: скажы, дзе ў цябе ёсьць экліпса, мы туды дадамо наш хелп - дзіўна, але сказаў (нягледзячы на пастаянна выкідаемы фокус) - а інсталяшка распакавала сваю копію экліпса