падумалася: допіс у жж як навіна ў ЗМІ павінны зьмяшчаць нешта незвычайнае, не такое як заўжды, ня мае сэнсу кожны дзењ пісаць, што прачнуўся, паеў, паехаў • гэта як пры перадачы інфармацыі - можна перадаць новы кадр, новае становішча цалкам, а можна з'эканоміць і перадаць тољкі зьмены, адрозьнењні ад папярэдняга • дык што было ня так?
у суботу пасьля паўночы без сна прачнуўся а 5:30, каб паехаць
пакатацца па ўкатаным сьцежкам • паеў, апрануўся, і тут нешта ўнутры пераклініла і я перадумаў • і зноў заваліўся ў ложак • а днём выбраўся, ісколасіў паўгорада па кнігарнях адзін, адзін, адзін в поисках сюжэта для новой песни •
вељмі дзіўна, чаму ідэя з гэтай кнігай мне прыйшла ў галаву так позна, гэтая кніга такая ж "знакавая", як і Сьміла • і мы ж зусім нядаўна пра яе згадвалі •
у нядзелю ледзь дачакаўся "багемных" 11 гадзін і паехаў • 5.46 км праехаў за 13 хвілін • можна было б і яшчэ трохі хутчэй, калі б ня вецер, тры сьветлафоры, і рамонт дарогі на фінішы • ох, якраз там ледзь не ўябошыўся: асфаљт пасыпаны пясочкам, я адтуљ збочваю на бардзюрчык пад вељмі вострым вуглом (aka side-hop), але неяк крыва, адчуваю, што нахіляюся ўбок і зараз палячу • хуцењка пярэдняе кола скіроўваю назад з бардзюра, а задняе літараљна падымаю нагамі і стаўлю роўна і качу далей как ни в чём не бывала • кантакты руляць! але спужацца пасьпеў • у гэтым сэзоне гэта ўжо другі раз • першы раз я ехаў у прыцемках, задумкаўся аб чымсьці ці аб кімсьці або можа проста чухаўся правай рукой у галаве ці барадзе, і не заўважыў пешаходны пераход, па якому ішоў чувак, які не глядзеў рэкляму "стањ заўважным" • калі мужчыну заўважыў, левай рукой прытармазіў і адчуваю, як інэрцыя мяне зь сядла падымае і я ўжо над стырном • добра, што пасьпеў тормаз адпусьціць, мужыка аб'ехаў • падаць я думаю (пляную) першы раз буду
на кк-трасе •
яшчэ дзіва дзіўнае • гэта ўжо даўняя заканамернасьць: калі нешта важнае зьбіраюся зрабіць, загадзя прадумаю розныя магчымыя варыянты: я зраблю нешта, і можа здарыцца так, гэтак ці во як • у першым выпадку я адрэагую гэткім чынам, у другім - так ці так, а ў трэцім нічо не паробіш, адно спадзявацца на выпадак • і калі я адрэагую так, пасьля можа быць тое ці гэтае, а я ... • дык вось заканамернасьць - што як бы я не прадумваў, пастаянна здараецца так, што я не прадугледзеў і я вељмі часта апынаюся ў важных сытуацыях непадрыхтаваным •
у нядзелю адбылося нешта неверагоднае - спрацаваў варыянт, які я прадбачыў, хоць імавернасьць ягоная сапраўды невялікая, але ж во
як •
потым заехаў да сына • кіно не паглядзелі • але дастаў ягоны малы ровар - і сапраўды ён ужо малы стаў, я падняў сядло і стырно, усё роўна мала, вырас хлопча • напампаваў колы, і паехалі вучыцца катацца • я падтрымліваю ззаду за сядло, пацан круціць понажы і стырно ў розныя бакі і ржоць • а я сагнуўшыся бегаю за ім і таксама ржу • недзе праз гадзіну ён мог нармаљна праехаць мэтраў 30 • ніводнага разу не ўпаў, хаця пару разоў хацеў, але я лавіў за шкірдон • велік яму малы, і ён калі едзе, спаўзае назад і сядзіць ледзь не на маёй руцэ • летась памятаю адна прыгажуня прасіла мяне навучыць яе катацца на ровары • калі гэта адбудзецца і будзе такім жа чынам, гэта будзе нешта :)
вучу малога: "наперад глядзець! ня трэба на педалі пяліцца! і па бакох не азірайся!" а ён сядзіць, прыкалваецца і пяе: "не смотри по сторонам, оставайся такой ..."
апошнія 100м уздоўж дома ён праехаў амаљ выдатна, я кажу - "вуњ цёця з сабачкай, паехалі задавім шаўку!" і ён так укруціў, я ледзь пасьпяваў за ім • сагнуты літарай зю ня вељмі та і зручна бегаць •