Mar 30, 2007 19:48
пятніца атрымалася ў мяне выходнай - узяў адпачынак • даведаўся які злобны ў бабуљцы расклад дня: прачынаецца а 7й, ціхењка шабуршыцца, і а 8й ўрубае цілівізір, а там нейкая сэрыяљная муць • але мне ўжо не заснуць • і так кожны божыпрацоўны дзењ • сама горш, што пасьля свайго кіна яна зноў кладзецца спаць, калі я звычайна ўжо паеў і зваліў на працу • а сёњня не зваліў • і чуў і слухаў як яна храпе • а яна храпе, як мой ціліфон калі ўключаны вібрасыгнал • і я разы два ці тры памылкова падрываўся пазырыць, а ўдруг смска? але ж палкоўніку ніхто ня піша •
абадраў старыя шпалеры ў сваім пакоі • пабачыў на сьценах малюнкі, што мы з братам як былі малыя там крэмзалі • пабачыў абрыўкі нейкай газеты белмоўнай, цікава, што такое выпісвалі бацькі ў 1980х? абклеілі новымі шпалерамі адну сьцяну • зараз выглядае вељмі канцэптуаљна: адна сьцяна - шафы і лядоўна, адна сьцяна ў новых шпалерах, адна ў старых, а сьцяна з вакном - голая • глядзі ў 4 кірункі і можна атрымаць 4 настроі •
пасьля працы пакуљ мыўся на крытычную масу спазьніўся • зараз павалю шукаць гэты натоўп вела-адмарозкаў па горадзе •