выходныя - субота

Jan 22, 2007 13:46

пачалася зь цяжкага пад'ёму (па будзіљніку!) а 9й • бо ў 4 легчы і потым прачнуцца а 6 (бацькі на працу зьбіраліся, шубуршылі ў калідоры) і было б непрыгожа праспаць •
якбытабыні, але да 11 я быў як агурок і пайшоў пазырыць чэскую казку "Анёл Божы" дзякуй Марыйцы • ня ведаю, чаму яна казала, што "Фільм павіны спадабацца дзецям" - мне дужа спадабаўся • і гумар, так трохі блюзьнерскі але прыемны і цёплы •
- тааак, што тут творыцца?
- дзіўна чуць такія пытањні ад Усёведаючага
я ўжо даўно лічу: калі Бог не разумее такога пакеплівањня, дык нахуй такога Бога •
перакладаљніцы дадатковы дзякуй за ўводнае слова, бо добра ўвяла ў кантэкст, паведаміла тое, што раней ня ведаў, і за рэмарку пра падарункі - буљбу дзецям якія вялі сябе нехарашо • вељмі спадабаўся актор, што граў анёлка-разьдзяўбая - выдатная міміка •
а запомніліся моманты, якія адмеціла Воля: чырвоныя рукавічкі на матузках, і ніфіга сабе пастава так сьпіну трымаць, і якія шыкарныя валасы і колер такі мяккі чароўны •

потым паехалі з Воляй рабіць шопінг па крамах - першы раз за два гады праехаў у 100м бясплатна (да нас кантралёркі не зьвярнуліся чамусьці) • навыбіраліся, намералася, наглядзеўся • цікава, прадавачкі мяне прымалі за бацьку, старэйшага брата ці за "галоўнага экспэрта"?

на Камароўцы закупіў экзатычных садавінаў, але пра гэта - далей •

кіно

Previous post Next post
Up