koincidoj

Nov 02, 2006 15:50

учора раздэвіртуалізаваўся (раздвітрулізацыя, раздватрылізавацыя, 123лізацыя) з Kano • зайшлі ў кавярню, папілі гарбаткі, потым трошкі прайшлі і сфоткацца на майдане •

прыехаў дахаты, сеў, вячэраю і ўключыў кіношку пазырыць • і бац: бачу твар падобны! (у мяне гэта пэўна нейкая хвароба: пастаянна знаходжу што нехта падобны на некага, спачатку Кіру ўпадабаў-упадобіў, потым калягіню пабачыў на скрыншоце нейкай праграмы, і інш. • прычым, не я адзіны, вуњ pani_grunia таксама гэтак робіць) • але артыста памятаю, але ня ведаю, як зваць • даглядзеў да канца (хоць было складана, бо хвіљм - муць) • і пасьпяшаў занатаваць імёны тых, хто там гралі - бо праграмы цілібачањня ня маю, і назву кіны як узнаць?
сёњня палез пашукаў Geena Davis - ага, яна грала, Samuel Jackson - точна і ён граў • шукаю, а дзе яны былі разам і трапляю на "The Long Kiss Goodnight" • а адтуљ ужо атрымліваю патрэбнае імя артыста: David Morse

і сапраўды, яны трохі падобныя:



і яшчэ супадзењні: Гіна (Геена) Дэвіс і Самуэљ Джэксан нарадзіліся 21га, студзеня і сьнежня, адпаведна

21, кіно

Previous post Next post
Up