Feb 25, 2013 20:39
МАРФАЛОГІЯ ЧАЛАВЕКА
(пачатак)
-- Куку, -- сказала ружовая галава. - Я прыйшла да вас у госці. Налівайце мне спірту. Давайце пупырысты хрусткі заінелы агурок. Я буду адрыгваць быццам паравоз дымам. Але самае галоўнае, што я буду вас кантраляваць. Спірт - увесь мне! Каб у вас не ўзнікала спакусы напіцца, не шкадуйце - налівайце! Залівайце! Вось у вас стаіць цудоўны алюмініевы кубак - плёскайце туды чарадзейную вадкасць!
“Куку” -- і прыйшоў кірдык вашай нелегальнай каністры. Кірдык кантрабандзе. Паленага напою тут няма. Тут ёсць ружовая галава. Яе можна падкідваць накшталт футбольнага мяча, займацца гульнёй у валейбол, можна згадаць і боўлінг. Дзякаваць богу, паўсюдна процьма пустых пляшак з-пад піва. Ёсць куды кідаць шар галавы. Але “куку” можа быць значна горшым за патрабаванне алкаголю. “Ружовае куку” нічым не лепшае за “чорнае куку”, а калі цябе напаткае “экалагічнае зялёнае куку”, можна і загнуцца.
Галава зашпіліла нашыя дзверы ў вагоне - нам няма выратавання; мы не выйдзем у Менску - давядзецца ехаць да сонечнай Караганды. Ты падрыхтаваны? Ці трэба зрываць стоп-кран?
“Куку” - і хтосьці пстрыкнуў курком ад пісталета. Чуеш? А язык галавы нагадвае заліўное на талерцы. Ножык даць? Дадаць перцу і солі? Думаеш такія галюцынацыі могуць напаткаць пасля грыбоў ці травы? Гарантую - гэта не так.
куку - пальцамі выцягні вочы з галавы - куку - язык самая смачная частка - грызі - куку - ножыкам адпілі левае вуха - куку - правае вуха адкусі - куку - можна ўтыркнуць у нос відэльцам - к-у-к-у - пацалуй галаву ў засмок - запі вадой - амін
На даляглядзе кацілася крывавае сонца і выкалупвала з рота жоўтыя зубы.
24. 02. 2013