Палявыя весткі

May 24, 2011 14:49

Учора ўрэшце выдаўся вольны дзень, і я адразу выправіўся ў "поле". Аб'ектам была абрана в. Касцюкі паміж Бярэзінай і Гайнай. Вынікі гэтам разам сціплыя. Вёска вялікая, сярэдні ўзрост жыхароў даволі малады, а таму амаль нічога не ведаюць. А вось старэйшыя жыхары, з кім давялося гутарыць, апынуліся пасляваеннымі перасяленцамі. У выніку запісаў не пра традыцыі Барысаўшчыны, а пра традыцыі Івацэвіцкага раёна)

Курганы не знайшоў, вадаём "Азярэц" (у ім патанула царква і могілкі) таксама. Ніхто не падказаў. Мо іншым разам атрымаецца. А знайшоў нямецкі дзот часоў 2СВ, вялікія каменныя жорны на вуліцы, каменны крыж на могілках.








вандроўка, этнаграфія, вёска, вясковыя могілкі, вайна, Барысаўшчына, камяні

Previous post Next post
Up