Фалічная тэма

Jan 26, 2011 23:55

Мы ўжо неяк абмяркоўвалі гэтую тэму ў сувязі з паведамленнем Э. Ляўкова аб тым, што на беразе возера Сеніца ля в. Дорахі Гарадоцкага раёна знаходзіцца лес з "нецэнзурнай назвай", а на беразе возера вяскоўцы знаходзілі мноства каменных (з пескавіку) фаласаў, самы вялікі з якіх быў ля 80 см. Падрабязна тут: community.livejournal.com/kryuja/62124.html

Іх сабралі і здалі у Віцебскі музей, аднак каменныя чэлесы да нашых дзён не захаваліся. Пэўна непрыстойна іх было трымаць у музеі ў савецкія часы. Таму вельмі цяжка вызначыць, што гэта было: прыродныя акамянеласці, ці праца рук чалавека?

Аднак вось як яны маглі выглядаць








Здымкі адсюль: www.belklad.by/forum/viewtopic.php

археалогія, камяні, гісторыя

Previous post Next post
Up