На тутбае выклалі відэа (
news.tut.by/society/203068.html) з размовай з генэтыкам А.І. Мікулічам. Праграма сама бязглуздая, яе вядучыя і "эксперты" таксама, бо яны цалкам не далі выказацца Мікулічу. Вось каб прыбраць іх тупыя заўвагі і высновы, а пакінуць толькі тэкст Мікуліча, то было б нармальна. Цікава назіраць, як вядучыя імкнуліся ўвесь час падвесці генэтыка да патрэбных ім высноваў, але ўсё ж такі ён сказаў галоўнае "суадносіцца з балтамі". Можна цяпер сябе лічыць кім заўгодна, але аснова ад гэтага не змяняецца. Аднак вядучыя засталіся на сваём. Вельмі класна А.І. Мікуліч выказаўся пра Давыдзенку (трэба было бачыць расчараванне вядучай), які спачатку займаўся кукурузай і г.д., а пасля яму стукнула перайсці на чалавека)))
Ролік 40 хвілін, а сама размова 25 хв. Можна было б парэзаць і асобна выкласць.