Працягваю ўжо традыцыйны агляд пэган-метал гуртоў з Беларусі. Дагэтуль станоўчага я бачыў мала, а дакладней не бачыў. Асабліва гэта датычыцца маладой генерацыі гэтых гуртоў. Сёння прапаную невялікі аповяд пра славяна-рускі РодогосТ. Менавіта такі, бо тыя людцы катэгарычна супраць тутэйшых традыцый. Ім толькі Русі з раднаверствам падавай.
Але гэтым разам я не пра тое. Іх погляды, няхай застаюцца пры іх. Але непакоіць тое, што яны нясуць слухачам. А нясуць яны хрэнь вельмі няякасную. Нават у такой штучнай справе, як тэксты ў стандартным стэрэатыпным раднаверскім рэчышчы. Прачытаўшы тэксты адразу адзначаю, што ў дзяцей рыфма нават лепей бывае. Рытм няікі. Рыфма, калі ёсць - ну такая дзе прымітыўная! Я ўжо пра памылкі не кажу. Змест адпаведны рыфме.
Взяли русалки его в хоровод
Долго кружили да все без конца
Парень веселый тут бледен вдруг стал
Нет больше мочи продолжить сей пляс! (Хоровод)
Таксама гэтыя місіянеры раднаверства нават не разбіраюцца ў сваёй раднавершчыне)). Зноў тэкст песні "Словенам":
Русичи гордые сыны Дажбога
Внуки Сварога узрите былое
Як вядома, русічаў у "Слове пра паход Ігаравы" называлі "ўнукамі Дажбога", а не Сварога. А так як больш нідзе гэты эпітэт не сустракаецца, то значыць, што гурт лахануўся. Больш за тое, як пішуць навукоўцы, "ўнукамі Дажбога" называлі прадстаўнікоў княскай дынастыі, а не народ. Але гэта надта складана для раднавераў.
З гісторыяй Русі таксама праблемы. У песне "Константинопль" пяецца, што русічы ўзялі Царград. Цікава мне толькі, калі гэта было?
Выснова: кароткі агляд некаторых тэкстаў паказаў, што шкоднае для нашага Края расійскае раднаверства перадаецца праз сваіх адэптаў у вельмі прымітыўнай і няякаснай форме. Але што можна ад іх чакаць, калі вакаліст Святослав Волк Баранов (смешны псеўданім, мякка кажучы) так выказваецца пра свой творчы працэс:
"Видимо пришел черед и мне что-то ответить) Мне наравиться читать русские и белорусские сказки. Причем в большем количестве. Так же люблю книги Велеслава и Богумила (Велесов круг). Плюс ко всему поездки на капище и общение с природой. А вообще что касается написания текстов - я когда пишу вообще не думаю что пишу, о чем пишу и т.д. На следующий день перечитываю - если нравиться оставляю, если нет - аццки мну и сжигаю. Как-то так..." (
vkontakte.ru/topic-7611438_22140573#offset=20)
Ну яно і бачна, што ён не думае, што піша. І як так можна? Хацеў бы я паглядзець на яго няўдалыя тэксты, калі ўдалыя - ніжэй няма куды.