Jun 17, 2010 00:28
Хоць надвор'е чарговы раз неспрыяльнае для назіранняў за небам, але ўсё ж такі я сёння пабачыў на кароткі час камету Макнота. Заўважыў яе ў 21:36, калі неба было яшчэ зусім светлае! Нават пры святле яна выглядала вельмі прыгожа! У бінокль добра бачны быў блакітны хвост і зіхоткае жоўта-чырвонае ядро. Шкада, што пасля напаўзлі хмары, якія і дагэтуль затуляюць неба((( Уначы мятла выглядала б проста шыкоўна. Аднак не час перажываць. Яна яшчэ будзе бачна на небе да пачатку ліпеня, хоць ужо і не такая яркая.
ноч,
зорка,
этнаастраномія