Зіма, сыходзь!

Mar 13, 2010 13:11

Сёння зранку зноў снежная навала. Але ўсё роўна хочацца сказаць "бывай, Зіма!".

P.S. І новы альбом Burzum вельмі дарэчны:

Танец з мячамі

Час зімы надышоў,
калі памруць воўк і мядзведзь;
сарвіце мех, маску,
растапчыце іх, скажам зіме, бывай!

Дух зімы, ты памрэш!
Дух зімы, сплывай крывёй у снезе!
Дух зімы, я лета!
Дух зімы, я іду!

Агонь і дым, крыкі і шум;
Чараўнік бяжыць па лесе.
Выкарыстай лісце і сажу, меч і сталь.
Хутка ў нябёсах ізноў будзе свяціць сонца.

Дух зімы, ты памрэш!
Дух зімы, сплывай крывёй у снезе!
Дух зімы, я лета!
Дух зімы, я іду!

Varg Vikernes (с)

музыка, зіма, black metal

Previous post Next post
Up