Гэта было два гады і шэсць дзён таму...
Застава ў Жодзіна. Было там вельмі душэўна, як заўсёды бывае у добрай сяброўскай кампаніі. І вогненны кан'як у той вечар не забудзецца;))) А якія тады зоркі былі! Неба над галавой асвятлялася зіхоткімі ланцужкамі - безліч зорак падала і знікала ў бясконцым Космасе. А мы схаваліся наверсе стога сена, і ўвесь Сусвет быў там, толькі для нас, над намі, вакол, паўсюль...