Здзейснілі з жонкай водную выправу па Бярэзіне "шляхам вікінгаў і Напалеона". Ад Студзёнкі да Барысава, што ў выніку атрымалася 25 км. У Студзёнцы і Брылях былі напалеонаўскія пераправы і вядомыя бітвы, на месцы якіх цяпер мемарыялы. У Брылях быў знойдзены і багаты скарб скандынаўскіх гасцей. Але сама Бярэзіна і наваколлі прыцягваюць не толькі гістарычным мінулым. Задавальненне ад прыроды не перадаць словамі. І ўздзеянне адпаведнае.
Хвоі не менш цікавыя, чым на Балтыцы
Не ладдзя баявая, але ідзе добра)
Заходзім ў Барысаў. Наперадзе можна пабачыць в. Старабарысаў, дзе і быў заснаваны горад. Светлы будынак з светлым дахам - гэта былы сядзібны дом Радзівілаў-Раманавых, які стаіць на замчышчы старажытнага Барысава. Вось прыкладна так і бачылі горад скандынаўскія госці, што плылі ад Брылёўскага поля.
Пагорак з старымі хвоямі - некропаль старажытнага Барысава. На яго схілах і вяршыні знаходзяцца курганы. Калі не было вуліцы, рака была пад гэтым пагоркам. Між іншым, курганы можна пабачыць і на высокім беразе Бярэзіны ў лесе каля в. Малое Стахава, дзе таксама праплывалі.
У планах яшчэ прайсці на сутокі Гайны і Бярэзіны, Плісы і Бярэзіны, Схі і Бярэзіны.