Jun 19, 2013 22:50
Можа крамольная думка будзе, але як ёсць. Вандроўка па выспах і паўвыспах Даніі і паўночнай Германіі прымусіла крыху па-іншаму паглядзець на нашу архаіку. І шчыра кажучы, паўстала дзіўнае пытанне. Я зараз не разумею захаплення тутэйшымі саламянымі стрэхамі. У прамым сэнсе гэтых слоў. І абсалютна не разумею, калі, напрыклад, сустракаю выказванні, што еўрапейскіх турыстаў вабіць Палессе, дзе дагэтуль традыцыйныя хаты з саламянымі стрэхамі (пра Кудрычы такое кажуць у прыватнасці). А цяпер думаю, а што яны не бачылі? Ды ў Даніі і Германіі ў вёсках гэтых саламяных стрэхаў з традыцыйным разьбярствам мора, прычым ад 15 стагоддзя і да сучаснасці. І дагэтуль новыя хаты будуюць там з традыцыйнымі канструкцыямі. Беражліва іх захоўваюць. А нашы, па шчырасці, сваю архаіку з найвялікшым задавальненнем памянялі бы пры нагодзе на шыфер ці рубероід. І такія рэшткі традыцыйнай матэрыяльнай культуры ў нас выключэнне, а не правіла, і паходзіць не ад традыцыі і яе ўсведамлення, а хутчэй ад беднасці.
вандроўка,
этнаграфія,
традыцыя