Mar 26, 2013 19:22
“Сапраўдны арыец”. Шмат хто выкарыстоўвае гэтае словазлучэнне, але мала хто можа патлумачыць што яно значыць і хто такія сапраўдныя арыйцы? Між тым, самі арыйцы даўно далі на гэта адказ. У рыгведыйскіх арыяў існавалі дакладныя характарыстыкі таго, хто завецца “арыям”. Такім чынам, сапраўдныя арыйцы гэта тыя, хто:
1. Маюць дамы, кароў і калясніцы;
2. Утвараюць калектывы, якія звычайна называюць абшчынай;
3. Маюць калектыўныя культы Мітры і Агні;
4. Ушаноўваюць багоў Індру і Сому, а таксама святло і агонь у выглядзе бога Агні, у гонар якога робяць складаныя рытуалы з ахвярапрынашэннямі;
5. Прыносяць ахвяры (yajJa, medha, vardhana) і трымаюцца запаветаў (vrata), што лічаць сродкам светабудовы і падмуркам іх быцця;
6. Усхваляюць касмічны парадак (Rta) і сувязь з ім на ўзроўні ўваходжання ў яго склад;
7. Маюць традыцыю сумеснай трапезы, лічаць яе элементам рытуалу, у выніку якога яны дасягаюць жаданага дзеяння ад багоў;
8. Лічаць рытуал прыгатавання святога напою сомы вернай прыкметай адрознення арыяў ад усіх астатніх;
9. Дапушчаюць магчымасць адыходу ад веры (saraya) ў Індру і выступу супраць яго, што лічаць вартым смерці ўчынкам.
(паводле Перзашкевич О. В. Франциск Скорина и критерии этноидентификации: на основе библейской и ригведийской моделей (постановка проблемы) // Российские и славянские исследования. Выпуск 6. 2011. - С. 345 - 354)
Даследчык таксама адзначае, што для арыяў у якасці чыннікаў вылучэння супольнасці мова, паходжанне ад агульнага продка па мужчынскай лініі і агульная тэрыторыя пражывання не існавалі. Такім чынам, асноўныя рысы розных “нацяналізмаў і ідэнтычнасцяў”, якія звязваюць сябе з арыямі, насамрэч не з’яўляюцца арыйскімі. Тут шмат пытанняў для цікавых разважанняў.
Што выступала ў якасці крытэраў вылучэння супольнасці рыгведыйскіх арыяў? Адказ у агульным выглядзе такі:
1. Спавяданне канкрэтнай рэлігіі і ўшанаванне пэўных багоў;
2. Выкананне пэўных рытуалаў;
3. Барацьба за багацце і зямлю з дапамогай рытуалаў і ваенных дзеянняў супраць усіх іншых;
4. Прыналежнасць да адмысловай супольнасці (варны), якая існуе не толькі на сацыяльным, але перш за ўсё на касмічным узроўні;
Такі ён быў, сапраўдны арыец!
людзі,
гісторыя,
традыцыя