Nov 30, 2012 21:44
Унікальны абрад “Міхайлаўская свечка”, які штогод праводзіцца ў вёсцы Вяляцічы Барысаўскага раёна, у бліжэйшы час можа быць прызнаны нематэрыяльнай культурнай каштоўнасцю Беларусі. Жыхары вёскі дзесяцігоддзямі ўшаноўваюць і перадаюць старую ікону святога Архангела Міхаіла ад аднаго дома да другога, што, па іх меркаванні, аберагае ўсю сям’ю ад бяды. Журналіст “А” разам з навукоўцамі наведала вёску, каб увачавідкі паглядзець на адметную для Барысаўшчыны традыцыю.
Ікона перадаецца адзін раз на год на Міхайлаў дзень. Падрыхтоўка да абраду пачынаецца зранку. Сям’я, у якой на працягу года знаходзілася ікона, ідзе ў царкву і асвячае тры свечкі - для царквы, сваёй сям’і і хаты, куды перададуць абраз.
народны каляндар,
вёска,
народнае хрысціянства,
свята,
Барысаўшчына,
традыцыя