Віцебскай крыніцы ля Юравай Гары зроблены рамонт

Nov 17, 2012 13:44

У чацвер у 6 ранку блукаў ля Юравай Гары ў Віцебску і ўсё ніяк не мог адшукаць крыніцу. Было цёмна, але нібыта і мясцовасць выглядала незнаёмай, хаця там быў. Толькі трапіўшы на шыльду, я зразумеў, у чым справа. Сапраўды мясцовасць змянілася. А крыніцы быў зроблены еўрарамонт. Крыніцу дзелалі красіва людзі з "Хрысціянскага сацыяльнага служэння" на грошы "Кока-Колы". Сімвалічна. Цяпер там зроблены навес над крыніцай, якая і так была ўвабрана ў каменны калодзеж, плітачка вакол, каменныя лавы ды абавязковая купель, для будаўніцтва якой і быў зменены ландшафт. Раней ля крыніцы была народная выява Юр'і, а цяпер кананічная. Старую пэўна выкінулі. У рані час я сустрэў 4 чалавек, якія набіралі там ваду! Кажуць, нібыта з год ужо так. Камусьці можа і красіва і зручна, але купель дакладна там не ўпісваецца, ды старая атмасфера парушана.





Зварот у купелі



Купель



Лавы



Крыніца



святая крыніца, святое месца, народнае хрысціянства, прошча

Previous post Next post
Up