Нябесныя знакі падчас кіравання полацкага князя Усяслава Брачыславіча

Nov 09, 2012 11:43

Полацкі князь Усяслаў Брачыславіч (блізу 1029 - 1101 гг.) з’яўляецца адной з самых знакамітых і загадкавых постацяў у беларускай гісторыі. Найбольш поўна жыццё і дзейнасць князя адлюстравана ў “Аповесці мінулых гадоў” (далей АМГ). Гэты летапіс цікавы тым, што яго аўтары жылі амаль у адзін час з полацкім князем, а таму адлюстравалі менавіта тыя погляды на асобу Усяслава, якія былі характэрны для тагачаснага кіеўскага грамадства. Вобраз Усяслава Чарадзея вельмі ўражваў яго сучаснікаў, з яго постаццю звязаны вялікі комплекс паданняў пра яго звышнатуральныя здольнасці, якія адлюстроўваюць узровень развіцця тагачаснай духоўнай культуры [5, с. 518]. У АМГ і ў некаторых іншых крыніцах захаваўся шэраг апісанняў розных цудаў і астранамічных з’яў, якія былі звязаны з імем полацкага князя. Чамусьці на іх даследчыкі звярталі недастаткова ўвагі. Мэта працы - рэканструкцыя вобразу полацкага князя Усяслава Брачыславіча на падставе летапісных звестак аб “нябесных знаках” ХІ - пач. ХІІ стст.


этнаастраномія, гісторыя

Previous post Next post
Up