Пра "абрады" схаронаўцаў ля Святога камня ў Крамянцы

Nov 08, 2012 12:03

Пра "абраднасць" "беларускіх" славянашалаў прыхільнікаў хворага на галаву Галяка ля Святога валуна ў Крамянцы Лагойскага р-на ўжо згадвалася. Я асабіста таксама запісваў расповеды выскоўцаў на гэтую тэму. Усе лічаць іх неадэкватнымі варожымі чужынцамі і сектантамі. Калісьці на форуме ССО "жрацы" мінскіх схаронаў называлі мясцовых жыхароў "жыдамі, якія нічога не ведаюць пра ўшанаванне всебога Перуна" і іншае абразлівае ў бок мясцовых жыхароў. Сустрэў яшчэ адно сведчанне з Крамянца пра святкаванні "схарон еж славена":

"Однажды учительница-пенсионерка с Кременца стала свидетелем, как в урочище, где расположена святыня, появилась группа подозрительных людей, совершавших на святом месте дикий обряд, после чего один из участников в звериной ярости начал бить обухом топора по камню. Оставляя то место, преступники вывернули дубовый крест, который установил здесь священник из ближнего прихода. Но интересно, что после на камне не было ни одного повреждения: сатанинское безумие и металл оказались бессильны против символа давней человеческой веры". 

Лупіць па камянях будаўнічым малатком - адзін з асноўных элементаў схаронаўскай абраднасці. Прыгадаем, што вярхоўны мудазвон всех слОвян Галяк хадзіў з малатком па Брэсцкай Крэпасці, якім пасля лупіў па мемарыяльнай шыльдзе. І як такіх па вуліцы пускаюць хадзіць? Тэрмінова ў дурдом!

шапіто, долбославіе, камяні

Previous post Next post
Up