Aug 27, 2012 21:35
Вось такія геапалітычныя развагі казачніка Данілы Кулеша са Случчыны пачатку ХХ ст.
"...гамоняць, што Белы руські цар заваяваў якоесь чужое царство, але там усе чорныя людзі, арапы ці што, а моо та й саўсім не людзі, а налпы ці якое ліхо. От кажуць, каб развесьці там белых людзей, цар велеў зрабіць на дзевак набор да й паслаць туды на прыплод. Але, мабыць, з гэстаго нічога не будзе, калі не нагоняць туды маскалёў..."
Урывак з казкі "Дзевочы набор" (Сержпутоўскі, А.К. Чароўны човен : казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета. Мн., 2012. С. 144)
гумар