На гарэ царкоўка стаяла...

Apr 19, 2012 16:56

Вось і другі допіс на тэму зніклых у пагорках бажніцаў. Раней пісаў тут:  http://zmicierbielapol.livejournal.com/69221.html Вось яшчэ адна гісторыя. На могілках ля в.Пярэжары Валожынскага р-на ёсць пагорак, на якім калісьці стаяла капліца. Аднак у хрушчоўскія часы яе знішчылі, як і шэраг іншых.

“Там крыж стаяў. Але каторыя не прызнавалі Бога, сьцягнулі гэты крыж у лес, там пакурожылі. І гэтыя людзі прапалі. Хто хварэў, а хто сам павесіўся. Ніхто ня выжыў. Хто зьдзекаваўся над гэтай верай. Нашу царкву раскідалі. Бабы пайшлі, тамака гаварылі: “Нашто? Гэта ж наша паграбніца. Тут толькі нябожчыкаў ставяць на ноч. Я не пайшла, на працы была. А старыя бабы хадзілі, каб захаваць гэту царкву. Ну і што вы думаеце? Той, каторы прыйшоў раскідаць, настаўнік, сякеру ўзяўшы, з тэхнічкай. Дык тэхнічка шэсьць год хварэла, спаралізаваная была. А ён памёр”. (http://www.svaboda.org/content/transcript/1108835.html)

Цяпер царкоўкі няма. Толькі пагорак ды яма на яе месцы, пасярод якой стаяць рэшткі крыжа з верхавіны. Побач з месцам усталявалі вялікі драўляны крыж. Магчыма, што і праз пэўны час і пра гэтую бажніцу будуць распавядаць, як за грахі людзей і іх бездухоўнасць царква схавалася ў пагорку...Паданні маюць сваю праўду.


вясковы крыж, паданні

Previous post Next post
Up