Ля вёскі ў мінулыя стагоддзі была святая крынічка. Знаходзілася яна на месцы, якое зараз затоплена сажалкай. Ля крыніцы стаяў крыж. На гэтым месцы тутэйшыя жыхары рабілі аброк, ваду з крыніцы бралі для лекавання. Тут пакідалі вопратку, што прыкрывала тыя часткі цела, якія былі хворымі, ахвяравалі грошы. Найбольш людзей збіралася на гэтым месцы на Янаў дзень.
http://goman.borisov-e.info/index.php?id=25
Тая самая сажалка на месцы культавай крыніцы ля в. Бытча Барысаўскага р-на