Dec 21, 2011 22:52
Не, ну раднаверы жгуць. Вось не шукаеш прынцыпова, але ўвесь час розная лухта вылазіць. Вось у раднаверскім календары (напрыклад, у абшчынах "Велесова Круга" і многіх іншых) дзень восеньскага раўнадзенства названы "Таусень". Ну і святкуюць яны "Таусень" пад відам свята новага ўраджаю, заканчэння лета, "закрыцця сваргі". І ўсе давольныя ходзяць) І бедныя раднаверы нават не здагадваюцца, што Таўсень не мае ніякага дачынення да восеньскага раўнадзенства. Калі б яны хоць крыху цікавіліся сваёй этнічнай традыцыяй (у прыватнасці рускай, бо Таўсень гэта ў іх), то б ведалі, што такое Таусень насамрэч. А Таўсень - гэта вечар на Васіля (1 студзеня), ці вечар перад Васілём ("Новы год"), у гэты вечар спяваліся адмысловыя песні-калядкі з прыпевам "таўсень". Вядомы на паўночна-усходніх рускіх тэрыторыях.
Так што чарговы славянарускі эпікфэйл. Зімовае свята яны зрабілі восеньскім. Падмена паняццяў, падман людзей, занядбанне этнічнай традыцыі. Ну і натуральна, што іх абраднасць нічога супольнага з абраднасцю сапраўднага Таўсеня не мае. Суцэльны хаос, "чернобожья навь", якія ж вы пасля такога "праваслаўныя" раднаверы?
долбославіе