пра сяброўства...

Jun 05, 2014 22:35

Калi пачалася гэтая уся справа з Украiнай яшчэ тады хацеу гэты пост напiсаць, да усё некалi было.
Было гэта у 2007 годзе, я накапiушы троху грошау адправiуся на Азоускае мора, у курортны пасёлак Кiрылаука, гэта недзе у Запарожскай вобласцi. Размясцiуся  я у нейкiм прыватным падворку, там было два корпуса па два паверха, и у кожным па 12 пакойчакау, нават не пакойчыкау, а камер з дзвярыма i аднiм невялiчкiм акенцам))), але тады было пофiг, там было мора, дзяучынкi i вельмi шмат якаснай гарэлкi))) Па вечарах усе пастаяльцы збiралiся за вялiкiм сталом, якi стаяу памiж гэтымi пабудовамі, пiлi вiно, гарэлку, рабiлi шашлык. За сталом сядзелi дзядзька Мiкола з пад Вiннiцы, якi прывез сям'ю на мора, хлопцы i дзяучынкi з Беларусi, тры мамкi (гадоу па 30), c дзеткамi,  з Расii. Гэта была асноуная банда якая збяралася за сталом на вячэру, кожны даставау тое што у яго было i частавалI адзiн аднаго. А потым мы спявалi песнi, нашу Купалiнку, Украiнскую  "Нiч яка мисячна", Рускага Чорнага ворана, i доуга, амаль да утра размаулялi, кожны на сваёй мове i усе, неяк, адзiн аднаго разумелi. А чаму...?  Таму, што кожны думау сваёй галавой, нiякiя СМI не прамывалi нам мазгi, i нам было добра i хораша разам...
А цяпер я бачу як лёгка можна убiць у галаву людзям нянавiсць...

палiтота, мiнулыя справы, Жыццёвыя форцелі

Previous post Next post
Up