Дзве рэчы зробленыя ў Бабруйску за якія не сорамна.

Dec 11, 2016 21:48

Па першае гэта колы. У мяне вось такія. Другую зіму на іх, і толькі добрыя уражанні. Разоў пяць адкопваўся на іх самастойна, па снезе на трасе як па рейках. За 105$  за камплект гэта вельмі крута. Калі параўноўваць з тым што ў мяне было некалі, то яны лепш за Карэйскі "Nexen", ленш за Нокіян выраблены ў расіі, недзе каля Ханкука. Карацей кажучы, калі я іх набываў вельмі сумняваўся ў іх якасці, але яны аказаліся вельмі і вельмі ок.


Другая рэч гэта шклоамывальная вадкасць, за столькі год за стырном, што толькі не ліў. Ад вельмі дарагіх нямецкіх канцэнтратаў, да расійскіх шкломоеў ад якіх пачынаеш ганяць чырвоных кракадзілаў па аўтосу ужо праз некалькі хвілін.
А вось гэтая вадкасць самая лепшая што я ліў у аўто, а на працы, ў зімку, я заліваю недзе бутэльку ў два дні.

Жыццё, Аўто, Праца

Previous post Next post
Up