Тут
artureg казаў, што ЖЖ памёр у чарговы раз, і што мы ў гэтым павінны. Таму вылажу з стаграма, і раблю допіс тут.
Атрымаўшы незапланаваны выхадны, я, ранкам пракаціўшыся на ровары па Цнянскаму вадасховішчу, вырашыў што трэба троху заняцца сваім аўтосам. Пацёк радыятар печкі, я набыў новы амаль год таму, і ўсё ніяк не памяняю))))
Ну французы зрабілі ўсё дзеля таго каб любы рамонт быў шчэ тым гемароем. Ну вось на што было рабіць такі болт?
Дрэнна бачна, але гэта торкс 50 з піпкай па цэнтру, для яго трэба ключ торкс 50, адпаведна з дзіркай пад гэтую піпку. На што такое рабіць??? Ключ каштаваў 30тыр, калі каму цікава.
Разабраў хутка, каля 30 хвілін...
Збіраў троху больш, таму што як рукажоп, я згубіў адзін маленькі, але вельмі патрэбны болцік, потым я згубіў галаву на 5,5. Так і не знайшоў іх у вынніку. Але зрабіў, бо трэба было. І незапланаваны выхадны быў не прасраны)))