Купляй беларускае!!! Белшына Artmotion 195/65R15 91H

Jan 09, 2016 23:03



Недзе ў кастрычніку набыў гэтыя колы, доўга чакаў зімы каб пратэсціць на снезе. Ну што я магу адказаць...добрая гума, нават вельмі добрая. Вельмі ціхая, мяккая, грабе як мае быць. Трымае дарогу добра, з каляіны выходзіць добра, тармозіць так сама нармалёва. Па вадзе так сама добра. На працоўнай стаіць Нексен карэйскі, нашая ні чым не хужэй за яго, нават АБС на нашай пачынае працаваць пазней. Можа троху цяжкаватая, але не факт. З мінусаў, не вельмі добра балансуецца, недзе па 70гр на кола, але допуск 120гр. Галоўны плюс гэта кошт, у кастрычніку за чатыры кола аддаў 2млн 100 тысяч)))
Працягваю карыстацца і глядзець  што і як.

Аўто, пакупачкi

Previous post Next post
Up