Sep 05, 2015 17:49
Я заўсёды казаў, што нельга працаваць па выхадных. Сёння ганяў у Бярэсце і назад, на ўсё пра ўсё 8 гадзін, дакладней 7 з паловай))) Але ўсе гэтыя амаль 8 гадзін мой мозг рабіў нешта не патрэбнае, быццам бы крычаў мне, сёння субота, што мы робім на М1 у сем гадзін раніцы??? А потым пачалося, думкі, думкі, думкі... Былі б думкі талковыя, ну напрыклад, як сумленна зарабіць на кватэру у КГ, ці як стаць льготнічкам каб далі кватэру у КГ, а то фігня ўсялякая да галавы ідзе. Галоўная думка працоўнай суботы такая, цяжарныя жанчыны, мужчыны з ранімай псіхікай і дзеці далей не чытаюць))). А ці ёсць беларускае порна, ці проста порна перакладзенае на беларускую мову, ці можа была калі студыя у Беларусі, дзе здымалі "кіно пра каханне"))). У гугл не лезу, таму што адчуваю, што такога няма, таму не буду сабе расчароўваць))))
Хтосьці яшчэ сумняваецца ў тым, што працаваць па выхадных шкодна для псіхічнага здароўя?)))))
Пытанні,
Праца,
Нечаканачка прыляцела,
Жыццёвыя форцелі