Сёння жонка патрабавала зрабiць пiццу, каб калi малыя паснуць, можна было паглядзець якi-небудзь кiнчык, ды паесцi пiццы з белым грузiнскiм сухачом)))
Пачынаем з цеста.
Цеста самае простае, яйка, мука, вада.
Месiм яго з усёй пралетарскай нянавiсцю)))
Атрымлiваем калабка)))
Пачынаем яго плюшчыць, як сапраудныя пiцарасты круцiць пiццу у паветры я не умею, таму плюшчу скалкай.
Цяпер мажам блiн таматнай пастай з часнаком i базiлiкам.
Атрымлiваем ось такую прыгажосць)))
Бяром сыр, дакладней два сыра)))
Цяпер трэба пасСЫРыць гэтую справу...
Пiццу, было вырашана, рабiць з салямi, узяу нейкую гродненскую, на мой густ добрая)))
Адпрауляем у духоуку на 15 хвiлiн i 250 градусау.
Праз 15 хвiлIн маем такой вось цуд)))
Смачна есцi)))
Бутэльку Цiнандалi фоткаць не стау)))