Наведаў адкрыццё выставы "Нематэрыяльная культурная спадчына: кансервацыя ці развіццё?" якое адбылося сення ў галоўнай бібліятэцы. Радуе што хтосьці займаецца праблемай нематэрыяльнай культарнай спадчыны (НКС) ў нашай краіне, дзякуй ЮНЭСКА за канвенцыю, пріходзіцца чыноўнікам яе хоць як, але выконваць. Чыноўнікі з міністэрства культуры (нажаль не запомніў імёнаў) даволі аптымістычна ахартарызавалі стан рэчаў з НКС у Беларусі, вельмі ганарыліся нашай спадчынай і асабліва ажно адным абрадам унесеным у спіс ЮНЭСКА ("Калядныя цары"). Абрад добры, словаў няма, але для такой краіны як Беларусь, на маю думку, павінна быць агідна, што толькі адзін абрад, з ўсёй вялікай раснастайнасці беларускіх праяўленняў НКС, прадстаўлены там. І роля чынавенства тут не апошняя, успомнім хаця б правал з абрадамі Усходняга Палесся...
З пазітыву: рыхтуюцца матэрыялы для ўнясення ў спіс ЮНЭСКА рамяства шапавалаў з Дрыбіншчыны; дзядзька з міністэрства культуры абяцаў усю інфу датычную беларускай НКС выкласць у сеціва.
ПС. Выступаў гурт з вёскі Рог Салігорскага раёна, на фоне хайтэкаўскага дызайну "алмазу ведаў" выглядалі крыху недарэчна ) наздымаў шмат відэа, выкладу заўтра.
UPD: Каму цікава відэа можна глянуць
тут