22.12.1942 г. міравы суд г. Магілёва разгледзеў крымінальную справу грамадзянкі Алены П. і яе памагатага Івана С. у забойстве 6-гадовага сына жанчыны. Першапачаткова забойцы былі прыгавораны судом адпаведна да 8 і 3 месяцаў зняволення ў канцлагеры, потым тэрмін быў павялічаны да трох гадоў. Аднак 30.07.1943 г. бургамістр Магілёва перагледзеў матэрыялы справы і параўнаў учынкі жанчыны з „учынкамі драпежнага звера". Як вынікала з матэрыялаў суда, абвінавачаная загадзя спланавала забойства, пры дапамозе клізмы апякла хлопчыку вантробы каўстычнай содай, потым задушыла яго падушкай, труп закапала пад верандай дома. Цела пазней не знайшлі, і следства меркавала, што яго выкарысталі для варкі мыла. Па паказаннях сведкі, жанчына выказвала намер забіць таксама і сваю 4-гадовую дачку. У выніку бургамістр палічыў вынесенае пакаранне недастатковым і пастанавіў, што забойца заслугоўвае смяротнага пакарання.
Чытаць артыкул цалкам Вось такія жарсці, дарэчы заўважыў, што калі бацькі забіваюць сваіх дзетак, то робяць гэта з нейкай асаблівай вычварэнскай жорсткасцю, зразумела, што яны псіхі, але неяк не ўкладваецца ў галаве чаму так.