(no subject)

Feb 23, 2012 21:57

От чаму так? Я злая! Я вельмі злая! Толькі што даведалася, што дзядзьку Пашы (і па сумяшчальніцтву яго хроснаму тату) паставілі страшны дыягназ - рак лёгкіх. Дакладныя даследванні яшчэ робяцца, але на дадзены момант дактары кажуць, што яму застаўся прыкладна год жыцця. Ну як так???? Ну чаму????  Ну бліііііннннн!!!!!!!! Я насамрэч не магу ў гэта паверыць. Мы ўжо марылі, як дзядзька Марэк прыедзе да нас на вяселле, як зноў будзе крычаць з майго балкону "Jebać Łukaszenkę" і зноў здзіўлена спытае " A czemu OMON nie przyjeżdża?:)" Дзядзька Марэк, ну як так? Ну навошта? Noż do ku*wy nędzy!!!! Я цябе прашу, выкарскайся, ну, калі ласка. Паша ўжо страціў тату, хай пры ім будзе хаця б хросны. Ну, калі ласка...

Я не магу за яго маліцца, у мяне не атрымоўваецца. Я толькі пачынаю злавацца. Калі хто можа, і верыць, што гэта дапаможа, памаліцеся. Я не хачу яго страціць. Ён для мяне ўжо стаў амаль як бацька. Я не хачу ісці на ягонае пахаванне. НЕ ХАЧУ!!!!!!!!
Previous post Next post
Up