Амаль год не залазіла ў ЖЖ. Вырашыла, што ён забірае за шмат часу. Але ў выніку зразумела, што за кампом сяджу столькі ж, толькі больш часу праводжу на Facebooku, перачытваючы па 3 разы тое ж самае. Так што, я вярнулася.
2011 быў вельмі насычаным для мяне. Нават не столькі падзеямі, колькі эмоцыямі і новымі людзьмі. Я ўрэшце рэшт знайшла братнюю душу жаночага полу. А то ўсё хлопцы ды хлопцы :) Але, канешне ж, пасля некалькіх месяцаў шчасця, лёс сказаў - хопіць, і забраў яе ў другі горад, на другі канец краіны. У гэтым годзе я атрымала прапанову рукі і сэрца, так што недзе бліжэй верасня чакайце вясельных фотаздымкаў :Р :) У гэтым годзе я шмат плакала. Спадзяюся, выплакалася з запасам, і ў 2012 будз больш усмешак, чым слёз. Я зычу вам і сабе самой, навучыцца цаніць моманты. Навучыцца забываць пра ўсё і проста радавацца таму, што хтосьці ёсць побач з намі. Хай усё будзе добра!