Dec 24, 2009 19:54
На Каляды ўсё павінна быць спакойна. Упрыгожванне елкі, гатаванне страваў і ўсё іншае - павінна рабіцца для ўласнага задавальнення і радасці, а не таму, што "ўсё павінна быць як трэба". Я не пераношу поспеху, нерваў, якія пачынаюцца, таму што нешта не паспяваем. Які сэнс у тым, каб нагатаваць кучу ўяго і пры гэтым перасварыцца?! Дзякуй Богу, змагла ў гэтым годзе пераканаць тату, што сэнсу ў гэытм няма аніякага, але яшчэ крыху - і замест супакою на Каляды атрымалася б сварка.
Мы ж святкуем Каляды не таму, што нехта нас будзе правяраць, а таму, што гэта радаснае Свята, і гэтай радасцю мы дзелімся адно з адным.
Радасці вам! На Каляды і не толькі :)
P.S. І не бойцеся марыць... Часамі мары ажыццяўляюцца! ;)