Dagon - музей хлеба.

Sep 22, 2013 20:11

У трэцім ізраільскім горадзе па колькасьці жыхароў Хайфе знаходзіцца адзін з цікавых прыватных музеяў сьвету - музей хлеба. Ізраіль краіна, якая не мае дажынак; дзе жыта, з большага, прывозіцца з-за мяжы, але, дзе хлебу створаны персанальны музей. Не ў якім разе не хачу абвінаваціць беларусаў, што яны тым самым дрэнна ставяцца да хлеба. Нябожчыца бабуля маёй жонкі заўсёды казала, што без хлеба няма застолля. На вёсцы заўседы з павагай і годнасьцю ставяцца і ставіліся да хлеба. Музеі ж патрэбныя дзеля таго, каб такое стаўленне замацоўвалася ў сьвядомасьці маладога гарадскога насельніцтва.


Пачаць аповед варта было б з асобы, якая прычынілася да ўзнікнення гэтага музея на поўначы Ізраіля. Ідэя належыць да спадара Реувена Гехта (1909-1993 гг.), які прыехаў у Ізраіль у 1936 годзе, ратуючыся ад карычневай чумы, што распаўсюджвалася на еўрапейскім кантыненце. Сям'я Гехта паходзіла з Галандыі і да гэтага ўжо паспела зарабіць грошы на гандлю збожжам, дзякую чаму Реўвен Гехт змог атрымаць змястоўную адукацыю ва ўніверсітетах Мюнхена, Гейдельберга ды Берліна. Захапленне эканомікай дапамагло яму атрымаць ступень доктара эканамічных навук. Усе гэтыя веды былі скіраваныя на сямейны бізнес.

Пасля ўтварэнне дзяржавы Ізраіль урад дазваляе Резвену Гехту будаўніцтва вялізарнага элеватара для захоўвання збожжа на тэрыторыі парта ў Хайфе.  Канечне варта сказаць, што на той момант Гехт быў ужо даволі ўплывовай асобай у краіне.


Будаўніцтва пачалося ў 1952 годзе і цягнулася тры гады. Элеватар атрымаў назву Дагон (зерне) з гербам "тры каласы збожжа". Збожжа было заўсёды запатрабаваным таварам у Ізраілі. І па сённяшнія дні вялікая колькасьць караблёў з розных куткоў сьвету заходзіць у хайфскі порт, каб прывезці хлеб на Эрэц Ісраэль.



Музей быў адчынены ў 1955 годзе (на фота двупавярховы будынак), і ўжо ў 1966 атрымаў афіцыйны статут ад ІКАМОС (International Counsil of Museums).Экспазіцыя музея - гэта вынік таксама працы спадара Гехта, які пасля прыезду ў Ізраіль пачаў збіраць рэшткі мінуўшчыны, а таксама вынікі археалагічных даследаванняў. Цікава, што з-за праблем з фінансаваннем музей працуе толькі 30 хвілін, з паловы на 11 і да 12 гадзін. Старажылы кажуць, што ў часы, калі сам Гехт яшчэ жыў, то музей працаваў на поўную моц. Зараз з жа гэты музей мог бы аказацца ў сьпісе Кнігі Гінеса з самым кароткім працоўным графікам. Наведванне музея бясплатные. Сам Гехт лічыў, што толькі такім чынам можна заахвочваць мясцовых жыхароў знаеміцца з гісторыяй края.



Агляд музея пачынаецца з дэманстрацыі фільма пра гісторыю ўтварэння ў Хайфе Элеватара і разам з ім Музея. На пачатку экспазіцыя распавядае пра метад разгрузкі збожжа з караблёў, якія прабывалі і прыбаваюць у порт. Зерне выкачваецца з трумаў так жа, як мы пыласосам прыбіраем сваё жытло.



На наступным этапе яно перегружаецца ў чыгуначныя вагоны, альбо на спецыяльныя грузавікі і развозяцца па ўсёў краіне. Спецыяльныя заводы робяць з зерня муку, а з мукі ўжо пякуць хлеб і розныя прысмакі.



Далей пачынаецца археалагічная частка музея. З той пары як чалавек, апынуўся на зямлі, асноўнай яго праблемай, як сення так і тады, стаў пошук ежы. На пачатку можна было легка задавальняць свае патрэбы тым, што дае прырода, а менавіта, паляванне, збіральніцтва і лоўля рыб, так бы мувіць "натуральная" гаспадарка.



Адной з прычын так заванай неалітычнай рэвалюціі стала рэлігійная рэвалюцыя. Галоўнай ідэяй гэтай гіпотэзы стала тое, што людзі вымушаны былі заставацца на адным мейсцы з-за таго, што павінны былі не губляць сувязі са сваімі продкамі, якіх яны хавалі пад жытлом.



Сякера-рубіла - самая распаўсюджаная прылада працы ў старажытныя часы. Яна магла быць адначасова ўласна сякерай, рубілам і матыкай. Пачынаючы з часоў неаліта пачалі распаўсюджвацца шліфавальныя сякеры і сякеры з адтулінамі.



Для атрымання мукі выкарыстоўваліся першыя ручныя млынарні. З дапамогай гэтай прылады працы чалавек пераціраў зерне, арэхі і іншыя расліны, каб потым ужываць іх у ежу.



Вось такія збаны выкарыстоўваліся для захавання зерня.



У музеі захаваліся рэшткі так званага грамадскага сховішча зерня. Яно выкарыстоўвалася не толькі для захавання зерня, але як і месца якое магло гарантаваць пэўныя багацці. Кшаталту сучаснага нацыянальнага банка, дзе захоўваюцца грошы, і, які выступае гарантам эканомікі дзяржавы.



Выявы зерня на збанах з'яўляюцца сымбалем багацця. Менавіта пагэтаму ў грабніцах егіпецкіх фараонаў знаходзяць зерне.

Паміж пяскоў егіпецкай зямлі,
Над хвалямі сінеючага Ніла,
Ужо колькі тысяч год стаіць магіла,
У гаршку насення жменю там знайшлі.
М. Багдановіч.



Зерне ў разуменні старажытнага чалавека сымбаль урадлівасьці. Разам з урадлівасьцю старажытны чалавек маляваў выявы жанчын, шырока прадстаўленых на стэндзе.



Выява зерня была настолькі моцнай, што яго адбівалі нават на манетах.

Вось такі цікавы прыватны і бясплатны музей хлеба, дзе напрыканцы можна атрымаць чудоўную кніжку з апісаннем усіх артэфактаў, якія былі сабраныя ў музэі.
Previous post Next post
Up