Jun 03, 2013 20:07
Мінск, пятніца-субота. Cонца паліць, але нават для такой спякоты маладыя персоны жаночага пола паапраналі занадта картокія спадніцы. Так, уласна такі стыль адзення і выдзяляе беларусак і літовак ад больш сарамлівых але і больш элеганцкіх полек. На аголеных частках іх цел і руках-нагах шыях іх кавалераў досыць нярэдка можна зауважыць і каляровыя татухі. Ледзь не кожны малады чалавек, нават школьнікі, і апранутыя ў танныя кітайскія шмоткі прадавачкі і пралетары, едучы у транспарце, пяляцца ў свае айфоны, самсунгі-гэлаксі і соні-эксперыі. Рэзка кідаецца ў вочы наяунасць у руках мінакоў вялікай колькасці пакетаў с лагатыпамі крам, якіх няма ў Беларусі(але ёсць у Беластоку,Вільні і Варшаве): Deichmann, H&M,Reserved, Zara. Такое ўражанне, што гламурныя кісы, пацанчыкі, апранутыя у вузкія джынсы і прывезеныя з Польшчы і Літвы эйрмаксы, ньюбэлансы і рыбакі, і нават паважныя кабеты ўжываюць гэтыя сумкі не колькі дзеля практычных патрэб, але перадусім каб паказаць сваю прасунутасць і прыналежнасць да "эўрапейшчыны". Пад тэрасай на Нямізе паркінг забіты дарагімі Мэрсамі і БМВ. Бар на Камсамольскай. За кошты, за якія у Варшаве можна набыць паўкабана, тут прапануюць парачку сушы і дзве шклянкі соку. Нягеглы фацэт-афіцыянт з цвіком у надброў'і і фарбаваным хаерам не можа вытлумачыць элементарных пытанняў, звязаных з яго працай, матывуючы, што ён на працы першы дзень. Вілак няма, картай не заплаціш. На прапанову не заплаціць увогуле знаёмая дакідвае яшчэ 20 т.р. на гарбату. Суботняя Карла Маркса, пешаходная частка. Замест па-еўрапейску адзінока сядзячых музыкаў, культурнага руху на малым участку вуліцы тварыцца пекельны балаган. Здаецца, сюды збегліся фрыкі з усяго гораду. Бедненькім беларусам, выхаваным 20 гадоў хочацца жыць і атрымоўваць як ў Еўропе, а працаваць як у саўке. І кансьюмерызма не меней тут, чым у той жа Польшчы дакладна. Але не даражэнькія, для вас толькі ўсё пачынаецца. Пры такім раскладзе чакае вас дэвальвацыя і, альбо ці шмат яшчэ цікавага вам у плечы.